Фота з архіва РГ.

У спісе кандыдатаў у дэпутаты ад Вілейскай акругі №74 – пяць прозвішчаў.

Андрэй Анатольевіч Квяткевіч (1979) – начальнік філіяла РУП аўтадарог «Мінскаўтодор-Цэнтр» філіял «ДЭУ №63». Беспартыйны. Жыве ў Вілейцы.

Аляксандр Стафанавіч Плавінскі (1965) – пенсіянер. Сябра Камуністычнай партыі Беларусі. Жыве ў Мінску.

Яраслаў Уладзіслававіч Сягень (1996) – галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Крупскага райвыканкама. Сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Жыве ў Крупках.

Ірына Аляксандраўна Супрановіч (1973) – старшыня Крывасельскага сельвыканкама. Сябра Камуністычнай партыі Беларусі. Жыве ў вёсцы Крывое Сяло на Вілейшчыне.

Мікалай Іванавіч Юшчук (1975) – вядучы інжынер па ахове працы ТАА«АП НДІ ПКД». Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

• Текст доступен на языке: Русский