Іван Літвіновіч з Вілейкі атрымаў бронзавы медаль на этапе Кубка свету, што завяршыўся ў Іспаніі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Спаборніцтвы сабралі трыста спартсменаў з 47 краін.

Іван узяў бронзу ў сінхронных скачках.

Нагадаем, што Іван Літвіновіч – ураджэнец Вілейкі. Тут ён вучыўся ў Вілейскім дзяржаўным каледжы, мясцовай спартыўнай школе.

Яго мама, Таццяна Літвіновіч, працуе трэнерам па акрабатыцы. Яна і далучыла хлопца да спорта.

 

• Текст доступен на языке: Русский