На фота: Арцём Волкаў.

Форвард зборнай Беларусі Арцём Волкаў можа працягнуць кар’еру ў «Дынама-Маладзечна», паведамляе «Беларускі Хакей».

34-гадовы хакеіст у мінулым сезоне абараняў колеры мінскага «Дынама», дзе набраў 4 (2 + 2) ачкі ў 60 гульнях. Таксама ён абараняў колеры нацыянальнай зборнай на ЧС-2019, дзе ў 5 гульнях набраў 1 (0 + 1) ачко.

За кар’еру ў КХЛ Волкаў набраў 12 (4 + 8) ачкоў у 154 матчах.

Таксама ў яго актыве пяць чэмпіянатаў свету ў складзе зборнай Беларусі.