Фота life.ansor.info.

Савет міністраў зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.

Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выходнымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар — 5, 6 і 7 студзеня).

Акрамя таго, прадугледжаны перанос працоўнага дня з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка. Пры гэтым выходнымі будуць 25, 26 27 і 28 красавіка (Радаўніца).

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

• Текст доступен на языке: Русский