Замест букетаў да Дня настаўніка вучні ўжо другі год дораць нам дрэвы, якія садзяць у школьным двары. Ад 1 да 5 кастрычніка ў Ільянскай сярэдняй школе імя Грымаця зладзілі экалагічную акцыю «Дрэва замест букета».

У акцыі паўдзельнічалі навучэнцы 1-11 класаў. Цяпер каля школы – больш за сто мясцовых відаў дрэў і кустоў. Гэта бяроза, ліпа, дуб, каліна, рабіна, чырвоны і белы дзёран, дуброўка (лапчатка), кізільнік. Саджанцы дрэў і кустоў прынеслі бацькі, а таксама прадставіла шэфская арганізацыя «Вілейскі доследны лясгас».

Не садзілі расліны інвазіўных відаў, распаўсюджванне якіх нясе небяспеку для прыроды Беларусі.

Такі небяспечны дзень настаўніка

Штогод у краіне да Дня настаўніка прадаюцца сотні тысяч букетаў. Яны праз

Некалькі дзён пасля свята адпраўляюцца ў смецце і папаўняюць звалкі, якія растуць з кожным днём.

Прычым значную частку кветак, якія прадаюцца ў нас, дастаўляюць у Беларусь з Галандыі самалётам. А значыць іх шлях суправаджаўся выкідам вуглякіслага газу.

Ільянскія вучні і экалогія

Сёння праблемы экалогіі, эканомікі і забеспячэння паліўна-энергетычнымі рэсурсамі ва ўсім свеце прымусілі чалавецтва перагледзець сваё спажывецкае і марнатраўнае стаўленне да прыроды, задумацца пра энергазберажэнне.

На школьным двары.

У нашай школе навучэнцы, іх бацькі і настаўнікі ад 2012 года ўдзельнічаюць у праекце «Сістэма экалагічнага менеджменту».

А сёлета ад 1 верасня школа рэалізуе педагагічны праект «Развіццё экалагічнай кампетэнтнасці вучняў на аснове стратэгіі ўстойлівага развіцця».

Нашы вучні ўмеюць практычна прымяняць экалагічныя веды, вырашаць і папярэджваць праблему, паляпшаць стан навакольнага асяроддзя.

Падарыўшы дрэва настаўнікам на свята, вучні падарылі нашаму аграгарадку глыток свежага паветра і ўпэўненасць у захаванні разнастайнасці беларускай прыроды.

• Текст доступен на языке: Русский