Маладзечанскі сямейны магазін «Радуга» вырашыў заахвоціць школьнікаў на выдатную вучобу. І запусціў акцыю – кожны, хто збярэ за тыдзень дзесяць выдатных адзнак, атрымае смачны набор «Круглага выдатніка».

25-м атрымальнікам набору стаў вучань 4 «Б» класа гімназіі №7 горада Маладзечна Станіслаў Хруцкі. Дзесяцігадовы хлопчык прыйшоў па набор адразу пасля школы, куды ходзіць у другую змену – вечарам у аўторак, 8 кастрычніка.

Як зарабіў выдатны тыдзень

Стас закончыў трэці клас харашыстам. Любімыя прадметы – матэматыка і «Чалавек і свет». Цяжэй даюцца мовы, а самае складанае – дыктанты. Каб падцягнуцца, летам хлопчык шмат чытаў, пісаў дыктоўкі. Падрыхтоўка дала плён – школьнік падцягнуўся і за першую чвэрць зарабляў амаль адны дзявяткі і дзясяткі. Праўда, з дыктантамі так і засталіся складанасці.

– Пра акцыю магазіна «Радуга» ведаюць усе дзеці ў маім класе, абмяркоўваем, – расказвае Стас. – Многія стараліся зарабіць за мінулы тыдзень дзесяць выдатных адзнак. А гэта не так і проста, трэба і рыхтавацца, і каб настаўнікі выклікалі. Добра, што былі праверачныя.

Хлопчык вельмі перажываў у апошнія два дні:

– Заставаліся толькі два дні, а ў мяне не хапала чатырох адзнак. Пасля ў чацвер зарабіў тры. Пятніца была самая хвалюючая. А раптам не выклікалі б? Але атрымалася зарабіць нават не адну, а дзве адзнакі!

У магазін школьнік прыйшоў з бацькамі. На пункце аховы работнік магазіна праверыў дзённік, запісаў дадзеныя ў спецыяльны спіс. Стас упершыню ў жыцці ставіў свой подпіс – пацвярджаў, што атрымаў падарунак. Ад «Радугі» школьнік атрымаў вялікі пачак чыпсаў «Lays», шакаладны батончык і паўлітровую бутэльку «Pepsi».

Стас падзяліўся, што класны кіраўнік Аляксандра Іванаўна Ліпская моцны настаўнік. Дастаткова строгая, каб дзеці стараліся добра вучыцца, але, галоўнае, умее расказаць пра новыя веды цікава.

– Мы жывём далёка ад крамы «Радуга», – дзеліцца Станіслаў. – Але цяпер хочацца часцей прыязджаць сюды! Спадзяюся, акцыю для выдатнікаў працягнуць, яна ж такая карысная.

Наборы атрымалі 25 чалавек

Першыя дзённікі для акцыі прынеслі 7 кастрычніка. Прыйшоў 21 чалавек з выдатнымі адзнакамі. На наступны дзень прыйшлі яшчэ чацвёра. Больш за ўсё ўдзельнікаў акцыі з сярэдняй школы №14, гімназіі №10. Два ўдзельнікі прыехалі з Вывераў.

І хлопчыкаў, і дзяўчынак сярод удзельнікаў прыкладна пароўну. Больш дзённікаў прынеслі вучні 4, 5, 6, 7 класаў, былі і адзінаццацікласнікі. Усе дзякуюць за такую карысную акцыю і радуюцца смачным узнагародам.

Як далучыцца да акцыі

Удзельнічаць у акцыі могуць вучні любых школ краіны ад трэцяга да 11-га класа. Забраць падарунак у маладзечанскім магазіне могуць вучні з любога населенага пункта – Вілейкі, Смаргоні і іншых.

Акцыя «Круглы выдатнік» дзейнічае ад 30 верасня. Каб паўдзельнічаць, трэба да 25 кастрычніка сабраць дзесяць выдатных адзнак – дзявятак ці дзясятак – за адзін тыдзень. Прыносьце дзённікі або раздрукоўкі з электроннага дзённіка ў магазін «Радуга». За адзін тыдзень з выдатнымі адзнакамі выдаюць адзін набор прысмакаў.

Наборы выдаюць ад 7 да 31 кастрычніка, час працы выдачы ад 10 да 20 гадзін. Набор выдаюць толькі за папярэдні тыдзень.

У падліку не ўдзельнічаюць адзнакі за музыку або спевы, рытміку, працу, выяўленчае мастацтва, фізкультуру. Адзнакі праз дробы залічваюцца за адну. Не прымаюць адзнакі без подпісу настаўніка, выпраўленыя і падкарэктаваныя.

Падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне (8-029) 134-71-74.

Што можна атрымаць

У маладзечанскім магазіне «Радуга» можна атрымаць на выбар адзін з двух набораў выдатніка.

  • Шакаладны батончык + «Pepsi» 0.5 літра + чыпсы «Lays» 150 грамаў.
  • Піца «Маргарыта» 400 грамаў + «Pepsi»5 літра.

Атрымлівайце заслужаную ўзнагароду за выдатныя адзнакі! Добры магазін «Радуга» падтрымлівае сямейныя каштоўнасці і заўсёды рады прапанаваць для дарагіх пакупнікоў цікавыя акцыі!

ААТ “Гандлёвы дом “Радуга-свет” УНП 690250459

• Текст доступен на языке: Русский