На месцы здарэння.

Здарэнне адбылося 10 кастрычніка каля 15:00 каля Аагароднікаў на трасе Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы. Пры абгоне маршрутка Mэрсэдэс выехала на сустрэчную, пасля чаго сутыкнулася з аўтамабілем «Рэно», паведамляе СК.

У выніку маршрутка выехала за межы праезнай часткі, дзе перакулілася. У салоне знаходзілася 14 пасажыраў, двое з іх шпіталізаваныя, астатнім аказваецца медыцынская дапамога.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский