У электрацягніку Маладзечна – Мінск разбілі акно камнем з вуліцы

Учора, 9 кастрычніка, каля 20:30, падчас руху электрацягніка рэгіянальных ліній эканом-класа па маршруце Маладзечна – Мінск адбылося надзвычайнае здарэнне.

На перагоне Дубровы – Радашковічы хтосьці з вуліцы кінуў камень у акно цягніка. Ніхто не пацярпеў. Хулігана яшчэ не знайшлі.

• Текст доступен на языке: Русский