«Рэгіянальная газета» сустрэлася з дырэктарам Завода парашковай металургіі ў Маладзечне Алегам Мінавічам Тапалавым, каб пачуць пазіцыю кіраўніцтва прадпрыемства.

– Гэта зрабіў нейкі правакатар. Гэтую вяроўку прывязаў правакатар, – пракаментаваў Тапалаў.

Карэспандэнтам паказалі прыбіральні, дзе было зроблена рэзананснае фота.

Кіраўніцтва прадпрыемства спачатку паказала іншыя прыбіральні. Але пасля адвялі карэспандэнтаў у прыбіральні, дзе было мыла, якое прывязалі да крана вяроўкай.

На пытанне карэспандэнта, ці абыходзіць дырэктар туалеты кожны дзень, таму ён мог і не ведаць, што нехта прывязвае мыла, Тапалаў нічога не адказаў. Але адзначыў, што звольніў бы любога работніка, які прывязвае мыла.

«РГ» гатова выслухаць любога з работнікаў гэтага прадпрыемства аб тым, якія іх хвалююць праблемы.

Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку

• Текст доступен на языке: Русский