Фота: Українська правда.

На прэс-марафоне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага абвясцілі, што ён доўжыўся больш за 14 гадзін, што з’яўляецца сусветным рэкордам, паведамляюць украінскія СМІ.

Зяленскаму таксама ўручылі ўзнагароду ад Нацыянальнага рэестра рэкордаў.

«Мы вельмі хутка правялі экспертызу. Ужо цяпер прэс-канферэнцыя доўжыцца больш за 8 гадзін, і гэта больш за мінулы рэкорд сама меней на 45 хвілін. І мяркуючы па тым, што я чую, вам прыйдзецца працаваць яшчэ гадзін да 9-10», — заявіў прадстаўнік арганізацыі.

• Текст доступен на языке: Русский