Фота bcons.com.ru

У Беларусі назіраецца тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні першага дзіця. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным аглядзе да Дня маці на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Так, сярэдні ўзрост жанчын пры нараджэнні дзіця павялічыўся з 27,3 года ў 2010-м да 29,4 у 2018-м. Таксама павысіўся ўзрост жанчын пры нараджэнні першынца – з 24,9 года да 26,7.

Каля 36 тыс. жанчын у мінулым годзе ўпершыню сталі мамамі. Нарадзілі другога дзіця 37 тыс. беларусак, трэцяга – 14,5 тыс., чацвёртага і больш – 5,7 тыс. За год больш чым тысячы ў жанчын нарадзіліся двайняты, у 13 – трайняты.

Расце і колькасць нованароджаных у жанчын ва ўзросце 40-44 гадоў. У маці гэтай узроставай групы нарадзіліся 2,2 тыс. дзяцей, што ў 1,8 разы больш, чым было ў 2010 годзе. Звыш паловы гэтых дзяцей – трэція і наступныя ў сям’і.

Многія жанчыны паспяхова сумяшчаюць працу, сям’ю і выхаванне дзяцей: у 2018 годзе сярод занятых у эканоміцы жанчын 45% мелі дзяцей малодшай 18 гадоў.

Усяго ў краіне на пачатак года пражывалі больш за 5 млн жанчын, або каля 53% ад агульнай колькасці насельніцтва, з іх каля 4 млн – жыхаркі гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу. Сярэдні ўзрост беларусак – 43 гады.

Інфаграфіка belta.by

• Текст доступен на языке: Русский