Ігар Спільнічэнка падчас адкрыцця кабінета камп'ютарнай тамаграфіі.

На сайце ўстановы выконваючым абавязкі галоўнага доктара пазначаны Сяргей Аляксандравіч Грынцэвіч.

Інфармацыю пацвердзілі ў бальніцы.

Як паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ігар Спільнічэнка быў членам пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі, дэпутатам па Вілейскай выбарчай акрузе №64.

Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў Мінскі дзяржаўны медінстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Па спецыяльнасці -доктар-анастазіёлаг-рэаніматолаг, доктар-арганізатар аховы здароўя. Працаваў у Слуцку. Пасля — галоўным доктарам Вілейскай ЦРБ.

Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».