Фота popmech.ru.

9 кастрычніка ўдзень здарыўся пажар у вёсцы Більцавічы на Вілейшчыне.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, гарэў шыферны дах хлева. У выніку агонь знішчыў дах цалкам. Людзі не пацярпелі.

– Падчас пажару гаспадары былі ў хаце. Але агонь заўважылі не яны, а суседзі, якія і выклікалі выратавальнікаў, – расказаў карэспандэнту інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАУС Дзмітры Кляшняк.

• Текст доступен на языке: Русский