Ілюстрацыйнае фота womanvip.ru.

У інтэрнэце жыхары Маладзечанскага раёна ўбачылі аб’яву. Кампанія прапаноўвала набыць шрубавёрт «Makita» за 99 рублёў. Распродаж электраінструмента нібыта быў звязаны з ліквідацыяй склада.

Для афармлення анлайн-замовы пакупнікі пераходзілі па спасылцы на сайт «by.drel-tор.ru.» Усё, што можна было зрабіць, гэта «замовіць са зніжкай» і «замовіць цяпер», паказаўшы сваё імя і мабільны тэлефон. Астатнія ўкладкі на сайце былі не актыўныя, інфармацыі аб кантактах і водгукі пакупнікоў адсутнічалі.

Праз пэўны час для пацверджання анлайн-заяўкі з пакупнікамі звязваўся менеджэр. Званок на тэлефон паступаў з расійскага нумара. Па словах супрацоўніка кампаніі, заказ павінен паступіць у аддзяленне пошты накладзеным плацяжом на працягу шасці-дзесяці дзён. У выпадку ўзнікнення праблем звяртацца да работнікаў беларускага прадстаўніцтва ў Мінску.

У названы тэрмін кліентам прыходзіла SMS-паведамленне пра тое, што замова знаходзіцца ў паштовым аддзяленні. Кошт бандэролі і дастаўкі ў адным выпадку быў 108 рублёў, у другім – 131.

Пакупнікоў збянтэжыла вага пасылкі – занадта малая для скрынкі з шрубавёртам.

Замест фірмовага электраінструмента «Makita» ўнутры ляжалі акумулятарная адвёртка і пластылін-Антыстрэс.

Пра тое, што сталі ахвярамі падману, у Маладзечанскі РАУС паведамілі ўжо некалькі чалавек. Цяпер па ўсіх фактах праводзіцца праверка.

У РАУС нагадваюць: перад афармленнем замовы ўважліва вывучыце сайт інтэрнэт-крамы. На старонцы павінна размяшчацца інфармацыя аб кампаніі, яе адрас і іншыя кантактныя дадзеныя.

Тая самая пасылка.

Будзьце пільныя, набываючы тавары па зніжцы або заніжанай цане, якую прапаноўваюць уладальнікі інтэрнэт-магазінаў у сувязі з ліквідацыяй складскіх рэшткаў. Падобныя хітрыкі і выкарыстоўваюць зламыснікі.

Пра тое, што сталі ахвярамі падману, у Маладзечанскі РАУС паведамілі ўжо некалькі чалавек. У цяперашні час па ўсіх фактах праводзіцца праверка.

Купляць у інтэрнэце, сапраўды, больш выгадна і зручней, чым у звычайных крамах. Аднак перад афармленнем замовы ўважліва вывучыце сайт інтэрнэт-крамы. На старонцы ў абавязковым парадку павінна размяшчацца інфармацыя аб кампаніі, яе адрас і іншыя кантактныя дадзеныя. Будзьце пільныя, набываючы тавары па зніжцы або заніжанай цане, якую прапаноўваюць уладальнікі інтэрнэт-магазінаў у сувязі з ліквідацыяй складскіх рэшткаў. Падобныя хітрыкі і выкарыстоўваюць зламыснікі.

 

• Текст доступен на языке: Русский