Фота neft.by.

Двухтонны сом даўжынёй у шэсць метраў з’явіўся на аўтазапраўцы ў курортным пасёлку Нарач. Пра гэта паведамляе карпаратыўнае выданне neft.by. 

Велізарнага сома ўстанавілі каля запраўкі № 17. Цяпер аматары сэлфі могуць прымяраць на сябе ролю зайздроснага рыбака. Менавіта рыбнай лоўляй, нагадвае выданне, славіцца гэты беларускі курорт.

Скульптура выкананая з металічнай арматуры, нержавеючай сталі і старых запчастак. На яе стварэнне спатрэбіўся месяц.

Аўтар – прафесійны зваршчык, мастак і ўладальнік творчай майстэрні Уладзімір Канонік.

• Текст доступен на языке: Русский