Фота VeniVidi.ru

Вілейскі ЗАГС падзяліўся цікавай статыстыкай: ад колькасці дзяцей, якія нарадзіліся сёлета, да колькасці вяселляў і смерцяў. 

Рэгістрацыя нараджэнняў

За дзевяць месяцаў 2019 года нарадзілася 247 дзяцей. Прычым, больш хлопчыкаў – 125, дзяўчынак ж – 122. Пры прысваенні імя дзецям бацькі выкарыстоўвалі разнастайныя імёны. Найбольш распаўсюджаныя былі ў хлопчыкаў: Данііл, Раман, Аляксандр, Яраслаў, Максім, Аляксей, Іван. А ў дзяўчынак: Анастасія, Дар’я, Ксенія, Паліна, Вікторыя, Сафія.

Сустракаліся і незвычайныя імёны, такія як Лета, Серафіма, Міраслава, Рэната, Аміна, Аверьян, Эндэр, Елісей.

У горадзе і раёне сем’яў, якія зарэгістравалі першага дзіця – 79, другога дзіця – 95, трэцяга дзіця – 46, чацвёртага – 22, пятага – 5. Акрамя грамадзян Рэспублікі Беларусь, бацькамі былі і 19 замежнікаў. Гэта грамадзяне Грузіі, Расіі, Нарвегіі, Турцыі, Латвіі і Украіны.

Што датычыцца ўзросту бацькоў, то мамамі ва ўзросце да 18 гадоў сталі 3 жанчыны і адзін непаўнагадовы тата.

Сярэдні ж ўзрост маці па горадзе і раёне – 29 гадоў, бацька – 31 год.

Рэгістрацыя смерці

За студзень – верасень 2019 года памерла 603 чалавекі.

Ва ўзросце да 1 года памерла 3 дзіця, ад 1 да 18 гадоў – 3.

Пры гэтым у працаздольным узросце колькасць памерлых грамадзян склала 97 чалавек, пенсіянеры – 540, замежнікі – 14. Сярэдні ўзрост памерлых мужчын – 65 гадоў, жанчын – 78 гадоў.

Рэгістрацыя шлюбу

У горадзе Вілейка за дзевяць месяцаў 2019 года было зарэгістравана 152 пары. З іх зарэгістравалі шлюб ва ўрачыстай абстаноўцы – 149. Адна пара зарэгістравала шлюб са скарачэннем тэрміну рэгістрацыі па ўважлівай прычыне.

Да 18 гадоў былі 3 нявесты і адзін непаўнагадовы жаніх. Пенсіённага возраста – 6 нявест і 4 жаніха.

Сярэдні ўзрост якія ўступаюць у шлюб мужчын склаў 31 год, а сярэдні ўзрост якія ўступаюць у шлюб жанчын – 28 гадоў.

З замежнікамі зарэгістравалі 12 шлюбаў. З іх з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі – 8, Украіны – 1, Латвіі -1, Казахстана -1, Арменіі -1.