Пра гэта карэспандэнту расказала інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.

Пра пажар мядзельскім выратавальнікам паведамілі 10 кастрычніка ў 16.21 з аграгарадка Нарач.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі задымленне ў адной з кватэр аднапавярховага чатырохкватэрнага дома.

Калі зайшлі ў задымленую кватэру, на падлозе ў адным пакоі знайшлі 68-гадовага гаспадара без прыкмет жыцця. У другім пакоі знайшлі яго 71-гадовую жонку. Яе забралі ў Мядзельскую ЦРБ.

На сёння, па словах Ірыны Карапецян, стан пацярпелай жанчыны стабільны.

Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара.

Ад пажару дом не вельмі пацярпеў. Згарэла невялікая частка падлогі.

– У кватэры быў пажарны апавяшчальнік. Яго пачуў сусед, які раней прыйшоў з працы. Ён і выклікаў выратавальнікаў, – расказала Ірына Карапецян.

 

• Текст доступен на языке: Русский