Захаваць лепшыя традыцыі і выпускаць разнастайныя сучасныя прадукты высокай якасці – менавіта такім падыходам «Аквадыў» заваёўвае прыхільнасць пакупнікоў. Пра тое, чым адметныя напоі Маліноўшчынскага спіртагарэлачнага завода, нам распавялі на самім прадпрыемстве.

Каб быць упэўненымі ў якасці кожнага прадукта, які выпускае «Аквадыў», кампанія працуе з поўным цыклам вытворчасці. Гэта значыць, што менавіта высокакваліфікаваныя работнікі «Аквадыва» цалкам сочаць за ўсім працэсам ад самага пачатку вырабу і да транспарціроўкі прадукта на паліцы магазінаў.

Сыравіну кантралююць ад свідравіны, на лініі разліву вядуць улік і кантроль на адпаведнасць па сістэме мене­джменту бяспекі харчовай прадукцыі. Гэты сертыфікат адпаведнас­­ці «Аквадыў» атрымаў першым у краіне.

Да Еўрапейскіх гульняў, калі ішла гаворка, хто будзе спонсарам вады, «Аквадыў» аказаўся ­адзінай кампаніяй у Беларусі, хто меў гэту сістэму. Іншым вытворцам давялося бегчы за «Аквадывам».

Прадукцыя завода «Аквадыў» атрымала сёлета чарговы залаты медаль на міжнароднай выставе «Продэкспа-2019» у Маскве.

Аптымальная мінеральная вада

Мінеральную ваду «Аквадыў» наўмысна выпускае ў шкляных бутэльках. Гэта забяспечвае стабільныя арганалептычныя якасці – тыя, што ўспрымаюць органы пачуццяў. Пах, колер, смак вады ў працэсе захоўвання не зменіцца. Шкляная бутэлька таксама захоўвае нязменныя фізіка-хімічныя і мікрабіялагічныя паказчыкі. Бутэлькі выкарыстоўваюць адзін раз.

Прадпрыемства мае кантрольныя пункты адбору вады, кантрольныя пункты на лініі разліву і гатовай прадукцыі. Гэта дазваляе гарантаваць якасць з поўнай упэўненасцю.
Умовы ўтрымання вады на складзе, перавозка транспартам такія, каб захоўваць ваду найлепшым чынам. «Аквадыў» падтрымлівае аптымальны рэжым захоўвання па вільготнасці і тэмпературы, каб да кліента дайшла вада, захаваўшы ўсе ўласцівасці.

Мінеральная вада «Аквадыва» без старонняга смаку і паху. Яна маламінералізаваная, гарманічная і мае збалансаваны склад, а таксама характэрны смак і пах для комплексу раствораных у вадзе рэчываў па паказчыках стандарту.

Забор мінеральнай вады ідзе з артэзіянскай свідравіны, размешчанай у Маліноўшчыне, ад узроўню не ніжэй за 350 метраў.

Дасведчаныя і кваліфікаваныя спецыялісты кантралююць мікрабіялагічныя, фізіка-хімічныя і арганалептычныя паказчыкі вады на адпаведнасць патрабаванням Дзяржаўных стандартаў Беларусі. Усе санітарныя і гігіенічныя нормы і правілы цалкам вытрымліваюцца.

Вада, якую здабываюць у Маліноўшчыне, – сапраўднае прыроднае багацце. Яна настолькі чыстая і аптымальная па стабільным мінеральным складзе, што разліваюць яе практычна ў прыродным стане.

Больш за 150 гадоў спадчыны

Завод «Аквадыў» стаў спадчыннікам вінакурні, якую заснавалі прадстаўнікі роду Свентажэцкіх у 1871 годзе. Іх унёсак у развіццё і справы, і мястэчка ўвогуле ўшаноўваюць і сёння. На тэрыторыі завода захавалася галоўная славутасць гэтых месцаў – сямейная капліца незвычайнай формы. У ёй былі пахаваныя тры гаспадары вінакурні, а камяні ў іх гонар умураваныя ў сцены.

Напоі з Маліноў­шчы­­ны славіліся ў 19 стагоддзі па ўсёй Расійскай імперыі, іх цанілі ў Італіі, Аўстрыі, Польшчы. На Санкт-Пецярбургскай выставе 1889 года маліноўшчынскія напоі атрымалі срэбраны медаль, на Маскоўскай выставе 1892 года – спецыяльны прыз.

Сёння работнікі завода «Аквадыў» працягваюць найлепшыя традыцыі Маліноўшчынскай вінакурні і дораць багацце роднай зямлі ў кожнай кроплі.

Эканомце ў фірменных магазінах

У фірменных крамах «Аквадыва» вы можаце набыць прадукцыю з мінімальнай нацэнкай. Гэта дазваляе зэканоміць ад васьмі да 20 рублёў на адным тавары.

Фірменныя магазіны «Аквадыва»:

  • Мінск, вул. Багдановіча, д. 56.
  • а.г. Сенніца, вул. Набярэжная, 48-а (Мінскі р-н).
  • Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 62-65.
  • Курортны пасёлак Нарач, вул. Ленінская, 25 (Мінская вобл., Мя­дзельскі р-н).

Маліноўшчынскі спіртагарэлачны завод «Аквадыў» – генеральны партнёр праекта «Маладзечна»

Маліноўшчынскі спіртагарэлачны завод «Аквадыў» УНП 600391513

• Текст доступен на языке: Русский