Калі ўзнікае сур’ёзная спрэчка, многія ідуць разбірацца ў суд. Праз суд многія вырашаюць праблемы з партнёрамі, калегамі, падначаленымі або начальнікамі, былымі мужамі і жонкамі.

Суд вымотвае і псуе адносіны паміж бакамі. Але ёсць іншы спосаб вырашыць спрэчку – можна звярнуцца да медыятара.

Хто такі медыятар

Медыятар, або пасярэднік – той самы чалавек, які дапамагае вырашыць спрэчкі. Гэты чалавек разбіраецца ў канфлікце як з’яве і не высвятляе, хто мае рацыю, а хто вінаваты. Ён задае пытанні бакам канфлікту і дапамагае задаць іх адзін аднаму.

У выніку кожны разумее, чаму іншы чалавек зрабіў менавіта такі ўчынак. Дзякуючы такому падыходу вы атрымліваеце магчымасць узяць канфлікт у свае рукі, каб вырашыць яго менавіта так, як трэба вам.

Якія праблемы можа вырашаць медыятар

Большасць канфліктаў, якія ўзнікаюць, можа дапамагчы вырашыць медыятар.

Вось прыклады выпадкаў, з якімі звяртаюцца да медыятара. У бізнесе: вы не можаце дамовіцца з арэндадаўцам або арандатарам пра рамонт, работнік не згодны з выплатамі пасля звальнення, вы не можаце аплаціць за паслугу ў тэрмін або трэба змяніць дагавор.

Гэта працуе ў любой сітуацыі, калі вы баіцеся, што агалошванне спрэчкі або судовага працэса можа кепска паўплываць на ўзаемаадносіны з іншымі кліентамі, партнёрамі або пастаўшчыкамі.

Падчас сямейных канфліктаў могуць узнікнуць спрэчкі наконт агульнага бізнесу з мужам або жонкай, у бацькоў з дзецьмі або паміж іншымі сваякамі. У такіх сітуацыях важна не толькі захаваць бізнес, але і адносіны ў сям’і.

Чаму лепш звярнуцца да медыятара

На гэта ёсць шэсць важных прычын.

1.) Грошы

Іск аб падзеле маёмасці вымагае аплаціць 5% ад таго, што ў гэтай спрэчцы вы дзеліце. Гэта 5% ад машыны, кватэры і іншых рэчаў. Атрымліваецца сур’ёзная сумма.

За медыяцыю вы плаціце пароўну за кожную з сесій. Цана на паслугу дагаворная. Колькі неабходна сесій, вырашаеце вы.

2.) Час

Суд доўжыцца больш за два месяцы, а медыятыўная сесія – дзве-дзве з паловай гадзіны, за якія вы ўжо можаце паспець пра ўсё дамовіцца

3.) Нервы

Падчас суда вы шмат размаўляеце з адвакатамі, абгаворваеце горшыя варыянты, нервуецеся. На медыяцыю вы прыходзіце ў камфортны офіс і расказваеце пра сваю праблему і магчымыя варыянты вырашэння.

4.) Вынік

З судовых пасяджэнняў адзін выходзіць пераможцам, другі – пераможаным.

У медыяцыі пераможцамі застаюцца абодва, таму што кожны атрымлівае, што хоча.

5.) Адносіны

Цягам суда вы псуяце адносіны з партнёрам, сябрам, мужам або жонкай. Пасля медыяцыі вы захаваеце партнёрскія адносіны, і кожны атрымае тое, што важна яму.

6.) Зручнасць

Вам не трэба складаць іскавую заяву і шукаць адваката. Вы можаце ўключыць усе пытанні і рашэнні ў пагадненне. Усё проста – пагадненне складаеце вы самі і самі вырашаеце пытанні, якія вас цікавяць.

Калі можна звярнуцца

У любы час: падчас суда, да суда, незалежна ад суда.

Звяртайцеся, калі не можаце вырашыць самі пытанне. Асабліва калі спрэчку трэба вырашыць хутка.

Як працуе медыяцыя

Нямногія ў Беларусі ведаюць пра медыяцыю – тут гэта пакуль маладая з’ява. Пра медыяцыю можа распавесці знаёмы юрыст, калі вы падзеліцеся намерам падаваць у суд.

Калі вы вырашылі паспрабаваць вырашыць канфлікт праз медыяцыю, знайсці спецыяліста можна праз рэестр на сайце Міністэрства юстыцыі. Або праз пашукавік з указаннем свайго горада.

Як будзе ісці справа

Спачатку стэлефануйцеся з медыятарам і прызначце сустрэчу. Правядзіце першую сустрэчу асобна ад другога ўдзельніка.

Пасля гэтага будзе сустрэча з медыятарам і абодвума бакамі. Правядзіце столькі сустрэч, колькі спатрэбіцца. Заключыце пагадненне.

Вось і ўсё, што трэба, каб вырашыць канфлікт з дапамогай медыяцыі.

Памятайце

Да медыятара можна звяртацца ў любы момант.

Любую спрэчку можна вырашыць мірна. Трэба проста быць гатовымі прымаць рашэнні і абмяркоўваць іх.

Важна памятаць, што гэта не суд і вы свабодныя настолькі, наколькі свабодны другі ўдзельнік. Абмяркоўваць можна любое пытанне.

Медыяцыя працуе, калі вы разумееце, што вы абодва роўныя. І даяце другому боку столькі свабоды, колькі дазваляеце сабе.

Ганна Валяр’янаўна Кавалевіч

Мірнае вырашэнне вашай спрэчкі

  • Прыняцце рашэння, выгаднага абодвум бакам
  • Эканомія часу, грошай і сіл
  • Захаванне партнёрскіх адносінаў
  • Канфідэнцыйнасць
  • Самастойнае прыняцце рашэння.

Праводжу медыяцыю камерцыйных, сямейных і працоўных спрэчак

222310 Маладзечна, вуліца Віленская, 14Б.

Тэлефон/факс (8-0176) 52-51-72, мабільны тэлефон (8-044) 458-68-51.

• Текст доступен на языке: Русский