Алесь Раткевіч на круглым стале ў "Рэгіянальнай газеце". Фота з архіва РГ.

У нядзелю, 20 кастрычніка, наш пазаштатны аўтар Алесь Раткевіч запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю сваёй кнігі «Па другі бок мяжы».

Прэзентацыю ладзяць у 14.00  па адрасе: Маладзечна, вуліца Чыстая, 26. Уваход вольны.

У кнізе – краязнаўчыя артыкулы, дзе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства. У цэнтры ўвагі аўтара – Лагойшчына і Вілейшчына.

– Падзеі, пра якія я пішу ў кнізе, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. У артыкулах – не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія не адпавядаюць мінулай ды і сённяшняй дзяржаўнай ідэалогіі.

• Текст доступен на языке: Русский