ДАІ Мінскай вобласці шукае відавочцаў аварыі. У ёй памёр веласіпедыст, а кіроўца ўцёк

Меркавана аўтамабіль маркі DAF XF 95-105 белага колеру наехаў на веласіпедыста і ўцёк з месца здарэння.

Учора, 12 кастрычніка, прыблізна каля 21:00 на 8 км аўтамабільнай дарогі Р-80 Слабада-Паперня паблізу вёскі Раўбічы (Мінскі раён) кіроўца грузавога транспартнага сродку наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку па крайняй правай паласе. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў веласіпедыст памёр на месцы ДТЗ.

Ровар быў абсталяваны адпаведнымі ліхтарамі і святлаадбівальнікамі.

УВАГА! Ілюстрацыйнае фота. Гэта аўтамабіль маркі DAF XF 95-105.

Калі вы маеце якую-небудзь інфармацыю аб ДТЗ з удзелам аўтамабіля маркі DAF XF 95-105 белага колеру або запісам гэтай аварыі з відэарэгістратара, паведаміце пра гэта ў аператыўна-дзяжурную частку ДАІ Мінскай вобласці па тэл.: 8 (017) 204-42-44, 8 (017) 229-04-44, або 102.