Фота minobl.mchs.gov.by

Аб Дзмітрыі Склеповічы можна сказаць сцісла – мэтанакіраваны, спартыўны, упэўнены юны выратавальнік Маладзечаншчыны.

Больш за шэсць гадоў Дзмітрый Склеповіч займаецца сур’ёзна плаваннем. І на сённяшні дзень у маладога чалавека першы дарослы разрад па гэтаму віду спорту. Плыўца з такімі фізічнымі магчымасцямі не маглі не заўважыць работнікі МНС для таго, каб прапанаваць яму прыняць удзел у адкрытым першынстве Мінскай вобласці па выратаванні на вадзе і плаванні брасам.

Дзмітрый другі злева. Фота minobl.mchs.gov.by

– Калі я быў вучнем спартыўнага класа сярэдняй школы №14, то нас пастаянна запрашалі на розныя спаборніцтвы, – дзяліцца ўспаміны юны выратавальнік. – Дык вось, у першыя свае спаборніцтвы па ратаванню на вадзе, а гэта было гады чатыры таму, наша каманда плывуноў Маладзечна на абласным этапе заняла другое месца. Гэта вельмі заматывавала мяне займацца гэтым і далей. Праз год мы ўжо стаялі на першай ступені п’едэстала. Тады ж амаль ўсяму складу нашай каманды паступіла прапанова ўвайсці ў зборную Мінскай вобласці.

Дзмітрый успамінае, што прыкладаў усе намаганні падчас трэніровак для таго, каб патрапіць на злёт юных выратавальнікаў у «Зубраня».

– Рэспубліканскі злёт юных выратавальнікаў – гэта не проста спаборніцтвы, гэта велізарны спектр эмоцый і перажыванняў, – кажа з усмешкай на твары Зміцер. – Пабываўшы там аднойчы, хочацца яшчэ і яшчэ раз вярнуцца.

Ужо два гады запар ён – удзельнік гэтага мерапрыемства. І гэтыя два гады ў конкурсе па выратаванні на вадзе – лідар у рэспубліцы.

– Праўда, з упэўненасцю называю сябе сапраўдным выратавальнікам на вадзе, – сцвярджае юнак. – Гэта ўсё дзякуючы карпатлівым трэніроўкам, адказнасці не толькі маёй, але і трэнера, і, вядома ж, згуртаванасці нашай каманды. Не лянуйцеся, займайцеся спортам. Ніхто ведае, якія выпадковасці могуць адбыцца з вамі!