У Смаргонскім раёне кіроўца збіў веласіпедыста. Ён памёр на месцы

Папярэдне інспектары ДАІ ўстановілі, што прыкладна ў 21.30 на аўтадарозе Астравец – Тракелі – Солы паблізу вёскі Медрыкі Смаргонскага раёна аўтамабілем «Грэйт Волл ховер» пры сустрэчным раз’ездзе смяротна траўмаваны жыхар Смаргоні, які рухаўся на ровары.

Мужчына памёр на месцы здарэння. Яго ровар быў абсталяваны катафотамі, а адзенне мела ўстаўкі з святлоадбівальных элементаў.

Прычыны аварыі, месца, дзе рухаўся веласіпедыст ў момант наезду, іншыя акалічнасці будуць устаноўлены ў ходзе праверкі.