Свята “Яблычны пірог” адбылося 13 кастрычніка.

Арганізатарам стала Ірына Тархан і іншыя жыхары двара. Арганізатары хваляваліся, калі днём пайшоў дождж, але перад пачаткам мерапрыемства неба праяснілася.

На свяце было каля 60 удзельнікаў. Падчас свята ўсталявалі арт-аб’ект у выглядзе яблыка – сімвала ўраджайнасці, кахання, дабрабыту. Яго зрабіў маладзечанец Андрэй Зайцаў, якому дапамагалі калегі.

Адкрылі свята навучэнцы музычнага каледжа. Госцем урачыстасці стала кіраўнік ансамбля “Краяны” Ясенія Мікуліч.

Асноўную праграму з гульнямі, песнямі і танцамі правялі ўдзельнікі этнаграфічнага клуба “Кола”.

Пасля ўрачыстасці зладзілі круглы стол. Прысмакі на яго прыносілі прысутныя. Агульная даўжыня яблычных пірагоў склала 1 метр 30 сантыметраў.

Фота Валянціна Тархана.

 

• Текст доступен на языке: Русский