Сёння беларусы святкуюць Дзень маці. Мы падрыхтавалі для вас сем гісторый – шчаслівых, добрых і трагічных. І кожная з іх расказвае, чаму мама – такі важны для кожнага з нас чалавек. Са святам, дарагія мамы!

Мама 10 дзяцей: “Я не разумею, як можна справіцца з адным дзіцем”

Вольга Шчурская – стыльная жанчына са свежым манікюрам. Муж Сяргей працуе ў двары. Малодшыя дзяўчынкі разам гуляюць, старэйшы хлопчык забег паабедаць, астатнія дзеці хутка вернуцца са школы. А яна працуе мамай.

Мама ў нас паслухмяная і мы паслухмяныя ў мамы: як карэспандэнты «РГ» гасцявалі ў ашмянскай чацвярні

Як гэта, нарадзіць чацвярых за адзін раз? І выхоўваць адразу чатырох дзетак аднаго ўзросту? Пра гэта раскажа Марыя Лукашэвіч з Ашмянаў.

“І сёння балюча здымаць вяселлі”. Маладзечанец, у якога жонка памерла ў радзільні, распавёў, як жыве і гадуе сына

Мамы даюць нам жыццё. І часам здараецца так, што коштам свайго жыцця. Як жыве сям’я пасля трагічнага выпадка, які пакінуў мужа без жонкі і сына без мамы, шчыра дзеліцца маладзечанец Ягор.

Мама інваліда: “Не да канца разумела, наколькі мне важны сын”

Як гэта – быць мамай, калі дзіця мае інваліднасць? Як гэта прыняць? Чытайце ў гутарцы са Святланай Лобан.

“Я рада, што я мама і ў мяне дзесяць дзяцей”. Для вялікай астравецкай сям’і збудавалі новы дом

Як можа вырасці сям’я да дзесяці дзяцей? А вось як:

“Думалі ўзяць аднаго, каб хоць каму-небудзь дапамагчы, – прыгадвае гаспадыня. – Прапанавалі нам забраць дзвюх сястрычак. Не разлучаць жа іх? Абмеркавалі на сямейным савеце і ўзялі абе­дзвюх. Потым у мужа памерла першая жонка, і мы забралі да нас дваіх яго дзяцей. Калі прапанавалі ўзяць яшчэ Крысцінку з Ксюшай, вырашылі, раз у нас тут і так бабскае царства, – няхай. А потым узялі яшчэ і Ягорку – браціка Каці і Насці.”

А як жыве сям’я, чытайце па спасылцы.

Паэтэса, маці траіх дзяцей з Маладзечна выйшла замуж у касцюме эльфійкі. Вяселле абышлося ў 800 рублёў

А яшчэ ў нас ёсць гісторыя, як шматдзетная маці пазнаёмілася з новым мужчынам і выйшла за яго замуж. Уявіце сабе, уладкаваць асабістае жыццё можна пры любых абставінах, галоўнае знайсці свайго чалавека.

Віншуюць дзеці: мая мама “ўся харошая” і “прымушае мяне есці”

У Дзень маці часам любяць пажартаваць над дзіцячай творчасцю – не так страшна мама, як яе малююць дзеці. Але любое дзіцячае віншаванне кранальнае і мілае. Са святам, дарагія мамы!

• Текст доступен на языке: Русский