Здарэнне адбылося учора вечарам, паведамляе mlyn.by.

Мікрааўтобус «Мэрсэдэс-Бенц» ў Маладзечне збіў 26-гадовага пешахода, які пераходзіў праезную частку дарогі на чырвоны сігнал святлафор на Вялікім Гасцінцы. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу.

– Здарэнне адбылося каля 21:45 на скрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец, Касманаўтаў і Францішка Скарыны, – сказаў начальнік аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага РАУС Ілля Кулеш. – Мікрааўтобус ехаў з боку Мінска ў напрамку Смаргоні. Устаноўлена, што 26-гадовы пешаход пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвоны сігнал святлафора. Было прыкметна, што малады чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У яго ўзялі кроў на аналіз.

Па словах Іллі Кулеша, пасля наезду хуткая дапамога адвезла хлопца ў бальніцу. Там яму наклалі шоўна падбародак і адпусцілі дадому.

Па факце ДТЗ Праводзіцца праверка.