Фота osh.by

У СШ №1 пад кіраўніцтвам вопытнага педагога і трэнера Андрэя Лукашэвіча ўжо некалькі гадоў працуе валейбольны клуб NIKA. Нядаўна каманда юных спартсменак вярнулася з спаборніцтваў – першынства Гродзенскай вобласці па валейболе сярод дзяўчынак 2006-2007 гадоў нараджэння.

На валейбольную пляцоўку ў Лідзе, дзе праходзілі гульні, выйшла сем каманд з розных куткоў вобласці – Гродна, Ліды, Ваўкавыска, Свіслачы, Ашмян. Ашмянскія валейбалісткі прадэманстравалі выдатныя і зладжаныя гульні і занялі другі радок турнірнай табліцы, саступіўшы толькі камандзе з Гродна. Варта ўлічваць, што сярод каманд-саперніц – выхаванкі спартыўных школ і спецыялізаваных устаноў.

У складзе каманды выступілі спартсменкі СШ №1: Дар’я Баравая, Дар’я Шынкевіч, Аліна Бразоўская, Дамініка Мігановіч, Мілана Супрановіч, Віялета Мажэйка, Кіра Цяляк, Аляксандра Піпір і капітан Кіра Кащыц.

Цяпер ашмянкі рыхтуюцца выйграць Кубак горада па валейболе. Дарэчы, пераходзячы кубак турніру ўжо другі год застаецца ў сценах сярэдняй школы №1. Таксама ў планах у клуба NIKA годна выступіць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.