Суб’екты гаспадарання маюць права прадаставіць у падатковы орган паведамленне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання ад 1 кастрычніка да 31 снежня.

Калі вы жадаеце перайсці на спрошчаную сістэму, у вызначаны перыяд перадайце ў падатковы орган паведамленне па ўсталяванай форме.

Перайсці маюць права арганізацыі, дзе колькасць работнікаў у сярэднім за першыя дзевяць месяцаў не перавышае 100 чалавек і валавая выручка нарастаючым вынікам за гэтыя дзевяць месяцаў складае не больш за 1 465 565 рублёў.

А таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, у якіх валавая выручка нарастаючым вынікам за першыя дзевяць месяцаў складае не больш за 315 000 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский