Прадстаўнікі Лясной службы ЗША дзеляцца досведам падчас шэрагу сустрэч у Беларусі. Апоўдні 18 кастрычніка такая сустрэча мае адбыцца ў маладзечанскай бібліятэцы «Верасок».

Ад 9 да 19 кастрычніка з візітам у Беларусі знаходзяцца прадстаўнікі Лясной службы ЗША Лэслі Свада і Мітч Робертс. Яны выступаюць перад прафесійнымі, студэнцкімі і вучнёўскімі аўдыторыямі, каб пазнаёміць з амерыканскім досведам абароны навакольнага асяродзя і папярэджання лясных пажараў. У праграме візіта мінск, Магілёў, Маладзечна, нацыянальны ландшафтны заказнік «Налібоцкі» і Беразінскі біясферны запаведнік.

Сустрэча з рэйнджарамі ўжо адбылася на Валожыншчыне. Як паведамляе downshifter.by, яны сустрэліся з уладальнікамі аграсядзібаў і прадстаўнікамі грамадскасці Валожыншчыны, а таксама наведалі навучэнцаў Валожынскай гімназіі №1.

• Текст доступен на языке: Русский