Фота hibara.net.

9 кастрычніка кіраўніцтва Вілейскага райвыканкама сустрэлася з жыхарамі Рабуні, Ерхаў і Крывога Сяла.

У Крывым Сяле немагчыма піць ваду

Жыхароў Крывога Сяла хвалявала пытанне якасці вады, якую немагчыма піць. Па словах начальніка Вілейскага водаканала Аляксандра Міны, пакуль воданапорная вежа, каналізацыйня помпавая станцыя і палі фільтрацыі не перададуць на баланс арганізацыі, яны нічога зрабіць не змогуць. Сёння вадаправод знаходзіцца на балансе мясцовай гаспадаркі, якая рыхтуе дакументы для перадачы яго водаканалу.

Таксама вяскоўцы пыталіся, калі  правядуць оптавалакно, абновяць кніжны фонд ў мясцовай бібліятэцы. Дзякавалі за пашырэнне асартыменту ў краме райпо.

Рабунцаў хвалююць дарогі і талоны да доктара

Найбольш балючае пытанне для рабунцаў – рамонт дарожнага пакрыцця.

Асаблівая бяда – пры ўездзе ў вёску. Тут ямы нават немагчыма аб’ехаць.

Супрацоўнікі дарожнай службы ў бліжэйшы час паабяцалі правесці ямачны рамонт. Пытанне аднаўлення одводнай канавы будуць вырашаць з выездам на месца. Вада пастаянна падмывае падмуркі, разбурае дваровыя тэрыторыі.

– У вёсцы Сосенка будуюць новую АЗС і ў нас па тры дні на тыдзень адключаюць з 9.00 да 17.00 электрычнасць. Гэта дастаўляе вялікія нязручнасці, тым больш, што жыхары не заўсёды пазнаюць аб чарговым адключэнні, – наракала жыхарка суседняй вёскі.

Начальнік вілейскіх электрасетак Павел Клютчэня адзначыў, што асноўныя работы ужо завяршаюцца. А падрадная арганізацыя просіць адключыць за дзень-два і аб’явы развешваюцца, а таксама інфармуюць старшыню сельсавета Ірыну Супрановіч.

У Рабуні таксама ёсць праблемы з вадой. Але не з якасцю, а з перыядычнай адсутнасцю.

Вяскоўцы з Рабуні скардзіліся на доўгія чаканні талонаў на прыём да дактароў у гарадской паліклініцы.

«Самае малое – гэта прыходзіцца чакаць каля дзесяці дзён», – казалі якія вяскоўцы.

Выконваючы абавязкі галоўнага доктара Сяргей Грынцэвіч адзначыў, што сапраўды па некаторых напрамках у раённай паліклініцы адчуваецца недахоп спецыялістаў, але гэтае пытанне ўвесь час трымаецца на кантролі і штат дактароў папаўняецца маладымі спецыялістамі.

Падымалі пытанне і аб стане мясцовага пляжу, які з’яўляецца неафіцыйным, але ў гарачае надвор’е там можна налічыць некалькі соцень чалавек.

Яны ўязджаюць на аўтамабілях прама ў ваду, забруджваюць могілкі, што побач.

А вось праходжанне медыцынскай камісіі, якое можа расцягнуцца на некалькі дзён толькі аднаго знаходжання ў чарзе пад кабінетам па даведку, будзе вырашаць адміністрацыяй Вілейскі ЦРБ.

Жыхароў Ерхаў хвалюе адсутнасць і дрэнны стан кантэйнераў для смецця.

• Текст доступен на языке: Русский