Удзельнікі конкурса дэманструюць фізічныя якасці. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Ва Упраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама правялі агляд-конкурс на званне «Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі» і «Лепшы інспектар па справах непаўналетніх». У тройку лідараў трапілі супрацоўнікі Вілейскага і Маладзечанскага РАУС.

Удзельнікі дэманстравалі спецыяльную, страявую, агнявую, фізічную падрыхтоўку, а таксама аратарскія навыкі.

У выніку трэцяе месца ў намінацыі «Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі» заняў участковы інспектар міліцыі Вілейскага РАУС, старшы лейтнант Аляксандр Пляско.

У намінацыі «Лепшы інспектар па справах непаўналетніх» стаў інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС Аляксандр Танюкевіч.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский