Угнаны скутар. Фота забяспечанае Таццянай Беланог.

Днём 8 кастрычніка міліцыянеры затрымалі 36-гадовага жыхара Вілейшчыны.

Мужчына кіраваў скутарам ў стане алкагольнага ап’янення, паведамілі ва УСК Мінскай вобласці.

Міліцыянеры ўстанавілі, што фігурант раней быў неаднаразова судзімы. Скутарам ён завалодаў незаконна.

Напярэдадні ўгоншчык распіваў спіртныя напоі з уладальнікам скутара.

Калі 58-гадовы гаспадар заснуў, госць паехаў катацца.

• Текст доступен на языке: Русский