Фота ostrovets.by

Астраўчанін Аляксандр Філіповіч стаў сярэбраным прызёрам Кубка Беларусі па боксе сярод мужчын.

У Гомелі, дзе праходзіла спаборніцтва, сабраліся мацнейшыя пакарыцелі рынга нашай краіны. Узровень быў высокім, канкурэнцыя – моцнай, баі – смелымі.

Паспрабаваць свае сілы на сур’ёзным спаборніцтве вырашылі і выхаванцы астравецкага трэнера Аляксея Маргужа. У вагавой катэгорыі 69 кілаграмаў выступаў Арцём Каспяровіч. Ён выйграў першы паядынак і прадэманстраваў добрае майстэрства ў другім – але сапернік з Віцебска аказаўся мацнейшым.

Аляксандр Філіповіч змагаўся за перамогу ў вагавой катэгорыі 75 кілаграмаў. Ён бліскуча правёў два баі і забяспечыў сабе права змагацца за «золата». Дарэчы, у паўфінале астраўчанін сустракаўся са сваім пастаянным сапернікам Ягорам Скамарохам з Баранавіч – і на гэты раз не пакінуў праціўніку шансаў.

У фінале Аляксандр сустракаўся з майстрам спорту з Віцебска, які зараз рыхтуецца да чэмпіянату свету. І для астраўчаніна гэта быў не толькі бой за званне пераможцы, але і выкананне нарматыву майстра спорту по боксе. У выніку ён прадэманстраваў добрую тэхніку і годна правёў бой, але перавага была на баку віцябчаніна. Аляксандр Філіповіч заняў другое месца.