Аварыя адбылася каля 17:25 у панядзелак, 14 кастрычніка. Кіроўца аўтамабіля наехаў на пешахода і з’ехаў з месца здарэння.

Мяркуецца, невядомы кіроўца рушыў па вуліцы Полацкай у накірунку Савецкай.

ДТЗ адбылося каля дома №13. Абазначаны нерэгуляваны пешаходны пераход пераходзіла 13-гадовая дзяўчынка злева направа па ходу руху аўтамабіля.

Пасля аварыі кіроўца збег з месца здарэння.

13-гадовая жыхарка вёскі Гранічы атрымала цялесныя пашкоджанні. Яе шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць праверку па факце здарэння, вывучаюць камеры відэаназірання.

Дарожная міліцыя шукае відавочцаў. Калі вы маеце інфармацыю пра ДТЗ, калі ласка, паведаміце пра гэта ў ДАІ па адрасе вуліца Тамары Дудко, 1 або па тэлефонах (80176) 74-53-40, 74-53-43, 102.

• Текст доступен на языке: Русский