Фота mrpl.city.

Сёння ў Вілейцы, а таксама ў вёсках Вілейскага, Мядзельскага і Маладзечанскага раёнаў ужо адключылі або адключаць электрычнасць, паведамляе mlyn.by.

Глядзіце, дзе і калі.

Вілейшчына

У Вілейцы ад 9.00 да 16.00 – без святла вулца Гідрабудаўнікоў (дамы 2, 12, 16,18)

У вёсцы Асіпавічы не будзе электрычнасці на вуліцы Цэнтральнай (дамы 60-92). Ад 9.00 да 17.00 не будзе святла ў Баранцах, Ілішчавічах, Асаўцы, Усціновічах.

Маладзечаншчына

Святла не будзе ў Вытрапаўшчыне на вуліцах Камсамольскай (дамы 20-59) і Новай (дамы 1-39).

Мядзельшчына

Ад 9.00 да 17.00 без электрычнасці будуць вуліцы Першага Мая і Пастаўская ў аграгарадку Нарач, а ў Крывічах – Піянерская.

• Текст доступен на языке: Русский