Астравецкі раён – гэта не толькі будаўніцтва атамнай электрастанцыі, але і  вялікая колькасць цікавых людзей, піша uzv.by.

Журналістка сустрэлася са сталымі жыхарамі Астравеччыны, якія раней працавалі настаўнікамі, дактарамі, эканамістамі, ды распытала, пра што яны мараць.

Глядзіце, што атрымалася.

Алена Канановіч

Настаўніца беларускай і рускай мовы з 27-гадовым гадовым стажам.

Нарадзілася ў 1961 годзе ў вёсцы Попішкі Астравецкага раёна. У 1978 годзе скончыла Падольскую школу Астравецкага раёна. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы, вярнулася на радзіму, і ад 1985 па 2012 год працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры.

Мае дваіх дзяцей і дваіх ўнукаў.

Вера Малахвей

Жыхарка вёскі Падольцы, настаўніца хіміі.

Нарадзілася ў Расіі, у Тульскай вобласці, у 1958 годзе. Калі дзяўчынцы было тры гады, сям’я пераехала ў Беларусь, у пасёлак Астрыно Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Там скончыла школу з залатым медалём і паступіла ў Мінск у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка на факультэт хімііі і біялогіі. Пасля вучобы адпрацавала 37 гадоў у Падольскай школе Астравецкага раёна настаўніцай хіміі.

Мае другую вышэйшую адукацыю дэфектолага. Ад 2013 года на пенсіі. Мае дваіх дзяцей і траіх унукаў.

Марыя Казак

Медыцынская сястра з 40-гадовым стажам працы.

Нарадзілася на Магілёўшчыне ў 1929 годзе ў вёсцы Курганы. У 1950 годзе ў Наваградку адвучылася на медсястру. Затым працавала 20 гадоў у Жукойнскай бальніцы Астравецкага раёна, а далей 20 гадоў – у Міхалішскай бальніцы.

Ветэран працы, інвалід II групы.

Мае дваіх дзяцей, чацвёра ўнукаў і двое праўнукаў. Цяпер пражывае ў доме-інтэрнаце для адзінокіх людзей у вёсцы Падольцы.

Тэрэза Качкан

Жыхарка вёскі Падольцы.

Нарадзілася ў 1952 годзе ў вёсцы Попішкі Астравецкага раёна. Скончыла дзесяць класаў, пасля Магілёўскі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Затым пераехалі з мужам на два гады ў Рыгу, там працавала ў вайсковым архіве. Пасля нараджэння дзяцей вярнуліся на радзіму, дзе ў Падольскай школе адпрацавала 34 гады настаўніцай працоўнага навучання.

Мае трое дзяцей і двое ўнукаў.

Людміла Валодзька

Настаўніца ангельскай і нямецкай мовы ў вёсцы Падольцы.

Нарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна. У 1980 скончыла Мінскі інстытут замежных моў. За гады вучобы ў сельскай школе атрымала шмат грамат Міністэрства адукацыі, мае званне “старэйшы настаўнік”.

Выдатнік “Асветы БССР”, газеты “Астравецкая праўда”, часопіса “Маладосць”,” Полымя ” і іншых, мае двое дзяцей і чацвёра ўнукаў.

Данута Субаткевіч

Участковы доктар-тэрапеўт з 30-гадовым стажам.

Нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Кавалі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1985 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пасля вучобы працавала ў Юрвенскай бальніцы Гомельскай вобласці. У 1989 годзе пераехала з мужам у Астравец і з таго часу жыве там.

У 2010 годзе узнагароджана медалём за працоўныя заслугі.

Мае двое дзяцей і трое ўнукаў.

Уладзімір Астапец

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.

Нарадзіўся ў 1941 годзе ў Крыме ў пасёлку Любімаўка Джанкойскага раёна. Там скончыў дзесяць класаў. Затым, пераехаўшы ў Беларусь, служыў у арміі ў Гродне з 1961 па 1965 год. Пасля службы паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Сумяшчаючы вучобу на апошніх двух гадах, працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі ў вёсцы Кемелішкі Астравецкага раёна. Два гады адпрацаваў дырэктарам Рытанскай школы Аставецкага раёна. Ад 1974 па 1978 год быў старшынёй Падольскага сельскага савета. Працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў вёсцы Жукойні Астравецкага раёна. Ад  1981 па 2003 год працаваў у Падольскай школе Астравецкага раёна настаўнікам гісторыі.

Мае трое дзяцей, пяцёра ўнукаў і двух праўнукаў.

Марыя Камінская

Ветэран працы, ураджэнка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці (мястэчка Ражанка).

Нарадзілася ў 1949 годзе. У 23 гады паступіла ў Ашмянскі тэхнікум на бухгалтара. У 1984 годзе прыехала працаваць у Астравец ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі эканамістам. Затым ад 1995 года працавала ў вёсцы Лоша.

У 2004 годзе пайшла на пенсію. Мае двое дзяцей, трое ўнукаў і  праўнука.

Лілія Печатоўская

Настаўніца рускай і беларускай мовы, нарадзілася ў 1947 годзе ў вёсцы Варона на Астравеччыне. Скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.

З 1970 па 1976 годзе працавала ў Жукойнскай школе Астравецкага раёна настаўніцай рускай мовы і намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Наступныя 26 гадоў працавала ў Падольскай школе Астравецкага раёна настаўніцай рускай мовы і беларускай мовы, а таксама намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

У 2002 годзе пайшла на пенсію. Мае дачку і дваіх ўнукаў.