Ілюстрацыйнае фота tvtomsk.ru.

Пажар здарыўся ўвечары 15 кастрычніка ў Крывым Сяле на Вілейшчыне. Сёння ад раніцы на месцы працуюць следчыя, расказаў «Рэгіянальнай газеце» інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк.

– Учора ўвечары нам патэлефанаваў жыхар Крывога Сяла і паведаміў, што бачыць пажар за майстэрнямі мясцовай гаспадаркі, там, дзе знаходзіцца ангар з сенам, – кажа Дзмітры.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі, што ангар сапраўды гарыць з аднаго боку. Гарыць і сена ў ім. Будынак і сена належаць мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Усход Агра».

У выніку пажару згарэла прыкладна палова сена, пашкоджаны ангар. Людзі не пацярпелі. Прычыну пажару высвятляюць.

 

• Текст доступен на языке: Русский