Да ўсіх 83 непаўналетніх, якія адбываюць пакаранне паводле 328 артыкула аб распаўсюдзе наркотыкаў, будзе прыменена амністыя.
Пра гэта заявіў журналістам палкоўнік міліцыі Генадзь Казакевіч, начальнік галоўнай управы па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Колькі з 83 падлеткаў ужо сёлета выйдзе на волю, а якой частцы тэрмін пакарання будзе скарочаны на 2 гады, міліцыянер не паведаміў. Паводле Генадзя Казакевіча, амністыю прыменяць да 1600 вязняў, асуджаных па 328 антынаркатычным артыкуле.