«Прышчэпка» – першы фэст Маладзечна, праграму якога стварылі жыхары горада.

Фэст адбудзецца ў суботу, 19 кастрычніка. Час працы ад 12 да 21 гадзіны.

Сёлета імпрэза будзе адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках – у адукацыйным цэнтры «Адкрытая прастора», дзіцячым клубе «Кроха», азіяцкай кухні ФО-БО, фітнес-студыі «Амазонка». Музычная праграма пройдзе ў Red Bar.

Уваход будзе па прынцыпе free donation.

За ўваход вы можаце заплаціць любую суму ад 50 капеек. Кожны ўдзельнік атрымае стартавы пакет – пропуск на ўсе пляцоўкі і мерапрыемствы фэста, фірменны значок, карту фэста, магчымасць выйграць мноства прызоў ад партнёраў.

Удзельнікі атрымаюць дзевяць гадзін актыўнасцяў, навучання і забаў. Магчымасць удзельнічаць у больш чым 17 майстар-класах, лекцыях і актыўнасцях. Будуць паралельна працаваць пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

• Текст доступен на языке: Русский