Андрэй Душэўскі. Фота pac.by

У мінулы чацвер, 10 кастрычніка, на канферэнцыі па прапанове Мікалая Уладзіміравіча Шрымфа і па выніках галасавання прысутных зацікаўленых асобаў, а менавіта: Яўгена Цярэшка, Уладзіміра Галубко, Арцёма Ганчарыка, Аляксея Вяргеенка, Аляксандра Вашкевіча, Максіма Чабрыцкага, Андрэя Душэўскага, Дзмітрыя Касцюка і Віктара Грывіцкага была створана першасная арганізацыя «Федэрацыя футбола Маладзечанскага раёна».

Таксама аднагалосна было прынята рашэнне абраць Старшынёй Федэрацыі футбола Маладзечанскага раёна дэпутата Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэя Юр’евіча Душэўскага.