Фота pikabu.ru.

Пажар здарыўся сёння каля гадзіны ночы, расказала карэспандэнту інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.

Выратавальнікам паведамілі пра тое, што гарыць драўляны дом у вёсцы Антонава Будслаўскага сельсавета.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. Па словах суседзяў, унутры мог быць гаспадар.

63-гадовага мужчыну без прыкмет жыцця выратавальнікі знайшлі ў доме на падлозе.

Агонь пашкодзіў сцены, дах, маёмасць. Вядома, што ў доме быў пажарны апавяшчальнік. Але ці мужчына не пачуў яго, ці апавяшчальнік не спрацаваў, кажа Ірына Карапецян.

Верагоднага прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

 

• Текст доступен на языке: Русский