Фота СК Рэспублікі Беларусь.

Следчы камітэт шукае відавочцаў ДТЗ з маршруткай, якое адбылося ў Ашмянскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.

Крымінальную справу распачалі 10 кастрычніка ў дачыненні да кіроўцы маршрутнага таксі. Правяраюцца розныя версіі таго, што здарылася, у тым ліку разглядаецца парушэнне правілаў абгону спадарожнага аўтацягніка. Праведзены следчы эксперымент, прызначаны экспертызы, дапытаныя пацярпелыя і сведкі.

У момант аварыі ў маршрутцы знаходзіліся кіроўца і 13 пасажыраў, з іх вызначаныя асобы 11 чалавек. У тым ліку дзесяць грамадзян атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.  Адзін чалавек не пацярпеў.

– Следства ўстанаўлівае яшчэ двух пасажыраў, якія знаходзіліся ў маршрутным таксі і  не звярнуліся па медыцынскую дапамогу, – адзначылі ў СК.

Відавочцаў аварыі просяць звярнуцца ў УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефонах  (8 0152) 72-40-40 (кругласутачна) .