Выйшаў з бара і знік. Пра хлопца з Маладзечна знялі сюжэт на беларускім ТВ (Відэа)

У ноч з 5 на 6 кастрычніка Глеб наведваў бар Black Fox. Каля 3 гадзін ён пакінуў установу. Сказаў прыяцелям, што пойдзе дадому ў вёску Вытрапаўшчына. Ад бара да яе менш 4 кіламетраў. Адлегласць для здаровага 19-гадовага хлопца дробязная. Толькі Глеб дадому так і не прыйшоў.

У дом на Камсамольскай вуліцы ў вёсцы Вытрапаўшчына прыйшло гора. На пахаванне Глеба прыехалі яго выкладчыкі і аднакурснікі са сталічнага каледжа. Кажуць, хлопец вучыўся выдатна, любіў вясёлыя кампаніі. Вось і 5 кастрычніка адправіўся ў бар і знік. Раніцай бацькі хлопца забілі трывогу, тэлефанавалі яму на мабільны – доўгія гудкі без адказу. Прыкладна ў 11 гадзін апарат замоўк. Да пошукаў Глеба падключыліся сваякі, знаёмыя, міліцыя і добраахвотнікі.

Добраахвотнік-пошукавік Максім Фёдаровіч:

– У першы дзень пошукі не далі вынікаў. Працавалі да 11 вечара практычна. Было прынята рашэнне на наступны дзень аднавіць пошукі, гэта значыць ужо калі будзе светла. На дапамогу да нас прыбылі хлопцы з горада Мінска для аказання садзейнічання.

Першапачаткова пашукавікі адпрацоўвалі маршрут ад бара да дома Глеба. Нават навігатар прапануе ісці праз парк Перамогі. Мясцовыя звычайна так і ходзяць.

– Былі апытаныя ахоўнікі бара Black Fox. Яны паказалі, што ў 03:10 ноччу ён выйшаў з клуба. І сябры паказалі, з якімі ён знаходзіўся, што ён пайшоў у бок вуліцы Вялікі Гасцінец, – распавёў Фёдаровіч.

7 кастрычніка пошукавікі пачалі абследаваць штучны вадаём у парку Перамогі. І неўзабаве заўважылі нешта падобнае на чырвоную куртку, у якой быў Глеб. Паднялі квадракоптар і з вышыні выявілі цела, якое плавае ў вадзе.

Вадалазы МНС выцягнулі яго на бераг. Пошукавая аперацыя была завершана. Глеб быў у вопратцы і абутку, кашалёк пры ім.

Неўзабаве высветлілася, чаму да 11 раніцы працягваў адказваць яго мабільны: мабільны разрадзіўся і яго знайшлі на беразе.

Прызначаны экспертызы, вядзецца расследаванне.