У расійскіх цукерках у Ашмянах знайшлі небяспечныя бактэрыі

Цукеркі з бактэрыямі групы кішачнай палачкі прадаваліся ў Ашмянах. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзеле дзяржнагляду Ліды Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Цукеркі расійскай вытворчасці прадаваліся ў адным з гандлёвых аб’ектаў Ашмянаў. Парушэнне выявілі падчас праверкі пры правядзенні выпрабаванняў ў акрэдытаванай лабараторыі.

– Была ўстаноўлена неадпаведнасць цукерак патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага Саюза “Аб бяспецы харчовай прадукцыі” па мікрабіялагічных паказчыках. У цукерках знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі, – адзначылі ў аддзеле дзяржнагляду.

Прычыны такой неадпаведнасці могуць быць розныя: ад сыравіны да парушэнняў, звязаных з тэхналагічным працэсах упакоўкі і захоўвання.

Па выніках праверкі выдалі прадпісанне аб забароне да рэалізацыі небяспечных цукерак. Гэтыя цукеркі таксама ўнесеныя ў рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненыя да ўвозу і абароту на тэрыторыі краіны.

• Текст доступен на языке: Русский