Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў будаўніцтва 9 футбольных палёў у Мінску і яшчэ 8 палёў – у раённых цэнтрах, пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні АБФФ Юры Вяргейчык у інтэрв’ю газеце «Прессбол».

Плануецца, што ў наступным годзе будуць пакладзены сінтэтычныя палі ў дзевяці раёнах Мінска, а таксама у Полацку, Барысаве, Баранавічах, Маладзечне, Ваўкавыску. Рэчыцы, Магілёве і Нясвіжы.