16 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прэзентавалі лепшыя праекты рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Нашчадкі традыцый» і ўзнагародзілі пераможцаў.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы ад 10 да 18 гадоў. Мінскую вобласць прадставілі лепшыя праекты, якія сталі пераможцамі абласнога этапа.

Сярод пераможцаў ёсць школьнікі з рэгіёна. У намінацыі «Сучаснасць і традыцыя: беларуская батлейка» дыпломам другой ступені ўзнагародзілі навучэнцаў Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» Аліну Каленік, Алесю Зянько , Ксенію Лях , Вераніку Юхнавец, Іваліну Хаффар, Марыю Дурко, Карыну Пакладок, Аляксея Колвзана. Дзеці працавалі пад кіраўніцтвам педагогаў  Вольгі Маславай і Галіны Іванькінай.

У намінацыі «Сучаснасць і традыцыя: беларуская народная творчасць» дыпломам другой ступені адзначылі працу вучаніцы вілейскай гімназіі №1 «Логас» Яўгеніі Рамановіч. Яе праект «Беларуская вышыванка: ад музейнага экспанату да моднага трэнду». Педагог Валянціна Шпаковіч.

У гэтай жа намінацыі дыпломам трэцяй ступені ўзнагародзілі Ксенію Шаўчук, навучэнка Лебедзеўскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна. Яе праект называўся «Акарына і Лебедзева». Педагог Антон Апанасевіч.

Дыплом ўдзельніка атрымала Валерыя Сопрых, навучэнка Вілейскай гімназіі № 1 «Логас» за праект «Сакрэты бабулінага куфэрка». Педагог Надзея Чолна.