Фота eurasia.expert.

Звесткі пра гэта з’явіліся на сайце Вілейскага і Маладзечанскага выканкамаў.

Такім чынам, ад Вілейскай выбарчай акругі зарэгістраваныя пяць чалавек:

Андрэй Анатольевіч Квяткевіч (1979) – начальнік філіяла РУП аўтадарог «Мінскаўтодор-Цэнтр» філіял «ДЭУ №63». Беспартыйны. Жыве ў Вілейцы.

Аляксандр Стафанавіч Плавінскі (1965) – пенсіянер. Сябра Камуністычнай партыі Беларусі. Жыве ў Мінску.

Яраслаў Уладзіслававіч Сягень (1996) – галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Крупскага райвыканкама. Сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Жыве ў Крупках.

Ірына Аляксандраўна Супрановіч (1973) – старшыня Крывасельскага сельвыканкама. Сябра Камуністычнай партыі Беларусі. Жыве ў вёсцы Крывое Сяло на Вілейшчыне.

Мікалай Іванавіч Юшчук (1975) – вядучы інжынер па ахове працы ТАА«АП НДІ ПКД». Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Жыве ў Мінску.

Па Маладзечанскай акрузе №72 зарэгістравалі траіх з сямі. Гэта

Людміла Мікалаеўна Канановіч (1966) – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Беспартыйная. Жыве ў Мінску.

Арцём Мікалаевіч Русакевіч (1979) – дырэктар ААТ «Завод Рэмбыттэхніка». Беспартыйны. Жыве ў Маладзечне.

Валянцін Уладзіміравіч Цішко (1989) – адміністратар гандлёвай залы фірменнага магазіна «Мінск Крышталь», сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Жыве ў Маладзечне.

• Текст доступен на языке: Русский