У Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

У Беларусі чакаецца цёплае і без ападкаў надвор’е, паведамілі БЕЛТА сіноптыкі.

21 кастрычніка днём прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна будзе без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца туман. Вецер паўднёва-заходні, ад слабога да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе +5…+11°С, днём — +15…+20°С цяпла, па поўдні краіны будзе да +22°С.