19 кастрычніка вілейскія краязнаўцы і патрыёты зладзілі прыборку на магіле паўстанцаў 1863 года з атрада Козел-Паклеўскага і на магілах людзей, якія загінулі ад рук нямецкіх карнікаў ля вёскі Уладыкі, што каля Ільі.

Такія прыборкі вілейчукі робяць на месцах пахавання паўстанцаў штогод.

Фота з Вілейскай суполкі ТАП імя Аляксея Лужынскага.

Таксама ўзялі зямлю з магілы паўстанцаў, каб завезці яе ў Вільнюна пахаванне Каліноўскага, якое адбудзецца 22 лістапада і ўскласці на яго магілу.

Таксама плануюць ўзяць зямлю яшчэ з двух месцаў пахавання на Вілейшчыне – з магіл у Куранцы і ў Бітым Логу.

Пра бой паўстанцаў з рускімі войскамі пад Уладыкамі можна прачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский