Паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч падзяліўся з карэспандэнтам «Рэгіянальнай газеты» ўражаннямі пра кнігу Алеся Раткевіча «Па другі бок мяжы».

– Сачу за творчасцю Алеся Раткевіча, мы ж землякі. Маю абедзве яго кніжкі. Толькі вось чытаць ужо не магу. Таму аўтар сам чытае мне па мабільным тэлефоне. З задавальненнем слухаю. Чую знаёмыя назвы вёсак Вяпраты, Янушкавічы, Жабічы, Калачы. Я ж якраз нарадзіўся на памежжы. Мяжа паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю праходзіла праз два кіламетры ад маёй роднай вёскі Дварэц.

Так атрымалася, што нас, беларусаў, штучна раздзялілі. І сваякі, што ўвесь час жылі ў суседніх вёсках, апынуліся ў розных дзяржавах.

Мне падабаецца, як піша Раткевіч. Ён паказвае і станоўчае, і адмоўнае. Напрыклад, у дзеяннях партызанаў. Канешне, пры Сталіну Алеся Раткевіча расстралялі б.

• Текст доступен на языке: Русский